Дзікае паляванне караля Стаха

Гістарычны дэтэктыў - У.Караткевіч
Рэжысёр: У.Савіцкі

Малады вучоны, этнограф Андрэй Беларэцкі трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны, дзе гаспадарыць маладая паненка Надзея Яноўская, апошніяя спадчынніца з вялікага роду Яноўскіх. Пачуўшы легенду пра Дзікае паляванне караля Стаха, Беларэцкі спрабуе высветліць, ці насамрэч адбываюцца жудасныя падзеі, якім 200 гадоў? І чаму ўсё наваколле Балотных Ялін столькі часу дрыжыць ад грукату капытоў палявання караля Стаха?.. Разблытаўшы таямніцу старой легенды і вызваліўшы Надзею Яноўскую ад наканаванай лёсам смерці, герой спектакля прыходзіць да высновы: “усё ж такі ёсць нешта нялюдскае ў гэтым паляванні на чалавека”. Па словах Ул.Савіцкага, “Дзікае паляванне Караля Стаха” – адзін з самых паэтычных і містычных твораў беларускай літаратуры, а вобраз караля Стаха– адзін з загадкавых герояў Караткевіча.

Дынамічны, напружаны сюжэт спектакля, створаны ў жанры “дэтэктыва” расказвае не толькі пра сумную карціну заняпаду беларускай шляхты, якая болем адгукаецца ў аповесці Уладзіміра Караткевіча, але і пра светлае каханне паміж маладымі людзьмі.

Спектакль прысвячаецца 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Прэм’ера: 30.09.2005 г.

в Беларуси

Анекдот дня

–Доктор, как здоровье у моей жены?
–Знаете, не очень хорошо. Боюсь, у нее задеты почки...
–Доктор, вы мне льстите!

Афоризм дня

Хорошая идея состоит из большого количества маленьких идей. (Томас Алва Эдисон)