Тарас на Парнасе

Сяргей Кавалёў
Спектакль на беларускай мове.
ад 14 гадоў
Рэжысёр-пастаноўшчык - Наталля Башава
У спектаклі гучаць музычныя творы гурта старажытнай беларускай музыкі "Стары Ольса" і фольк-гурта "Ліцвіны". Прэм'ера - 18 сакавіка 2004 г.

“Паэма “Тарас на Парнасе” лічыцца візітоўкай беларускай паэзіі ХIХ стагоддзя, а самаго Тараса можна параўнаць з Тылем Уленшпігелем Шарля дэ Кастэра і Кала Бруньёнам Рамэна Ралана, бо ён з’яўляецца яскравым увасабленнем нацыянальнага характара, тыпа беларуса...”
Сяргей Кавалёў

Асновай п'есы Сяргея Кавалёва паслужыла сатырычна-гумарыстычная паэма ананімнага аўтара "Тарас на Парнасе" - адзін з вяршынных твораў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.

Пасля 1889 года "бяспашпартная" паэма вытрымала мноства выданняў, адыграўшы вялікую ролю ў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, у станаўленні літаратурнай мовы, у развіцці ўсёй беларускай літаратуры.

Цудоўны твор дагэтуль мае нязменны поспех, служыць як бы своеасаблівай візітнай карткай Беларусі. Гэта адзін з першых твораў новай беларускай літаратуры, які перайшоў межы Беларусі, атрымаў вядомасць у суседзяў.
Генадзь Кісялёў

на сцэне Клуба ім. Дзяржынскага

в Беларуси

Анекдот дня

Ничто так не сближает людей, как один вариант на экзамене.

Афоризм дня

Когда говорят: "Ты только не думай ничего такого", то именно про
"такое" и думается!