Дзве душы

Упершыню на беларускай сцэне – спектакль паводле аповесці “Дзве душы” айчыннага класіка, пачынальніка беларускай філасофскай прозы Максіма Гарэцкага. На фоне знакавых гістарычных падзеяў у часе пасля Першай сусветнай вайны пераплятаюцца лёсы розных людзей, якія апынуліся ў гушчы рэвалюцыйнай “куламесы” - падмененых у дзяцінстве панскага і сялянскага сыноў, палітычных прайдзісветаў, закаханых дзяўчат, адраджэнцаў.

Дзве душы - гісторыя ўнутранай супярэчнасці беларускага інтэлігента Ігната Абдзіраловіча, які здольны рэфлексаваць над часам і сабой у складаным свеце, шукаць “яснасць у паглядах на спрадвечна няяснае”, што непазбежна робіць яго староннім і безабаронным у сваім асяроддзі.

 

03:31   19.01.2017

в Беларуси

Анекдот дня

Вор залезает в дом, а там — попугай. — А Кеша все видит! Вор накрыл полотенцем клетку, а попугай: — А Кеша не я! Кеша — бульдог...

Афоризм дня

Здоровому человеку спорт не нужен, а больному — вреден.