Паліяна

Сцэнічная версія аповесці Э.Портар на тры дзеі з антрактам

Спектакль на беларускай мове.
Спектакль для гледачоў ад 9 гадоў
Пераклад Артура Вольскага 
Ідэя і рэжысёрская распрацоўка Андрэя Фёдаравіча Андросіка 
Рэжысёры-пастаноўшчыкі – Андрэй Андросік 
Рэжысёр - кансультант – Барыс Сапегін (г. Санкт - Пецярбург) 
Мастак - пастаноўшчык – Веніямін Маршак 
Мастак па касцюмах – Таццяна Лісавенка 
Кампазітар – Уладзімір Кандрусевіч 
Рэжысёр пластыкі – Вячаслаў Іназемцаў 
Рэжысёр – Маргарыта Міхайлідзі 
 
Звышпапулярная ў Амерыцы, перакладзеная на многія мовы свету кніга Элінар Портар “Паліяна” знаходзіць свайго прыхільнага чытача і на нашай Радзіме. Творчая спадчына аўтаркі аповесці налічвае чатырнаццаць раманаў і чатыры тамы кароткіх апавяданняў, але менавіта “Паліяне” наканавана было прынесці ёй сусветнае прызнанне. Адразу пасля свайго выхаду ў 1913 г. кніга сустрэла ўсхваляваны прыём у чытачоў усіх узростаў, а попыт на яе не маглі задаволіць мільённыя наклады (ужо да 1920 г. аповесць была перавыдадзена 47 разоў!). Па ўсёй Амерыцы ладзіліся “Клубы Паліяны”, і не толькі дзіцячыя – некалькі такіх клубаў з’явілася нават у амерыканскіх турмах. Зорка нямога кіно Мэры Пікфард выдаткавала Портар астранамічную па тых часах суму за права экранізацыі аповесці. На Брадвее з шумным поспехам ішла п’еса “Паліяна” (адаптацыя Кэтрын Кунінг) з Элен Хэйз у галоўнай ролі.
“Гульня ў радасць”, якую падарыла сваім чытачам Портар і яе гераіня, грэе душу і захапляе. Зусім не сентыментальнасць, павярхоўны аптымізм ці няўвага да праблемаў, якія ставіць перад чалавекам жыццё, сталі прычынай стварэння вобразу “вечна радаснай” дзяўчынкі. Як сцвярджала сама Портар: “Я ніколі не лічыла, нібыта нам належыць адмаўляць у існаванні цяжкасцям, пакутам і злу. Я толькі думала, што значна лепей вітаць невядомае бадзёра і радасна”.

в Беларуси

Анекдот дня

–Дорогой, мне не спалось ночью и я решила помыть холодильник. И тут на меня напали!
–Кто?!
–Палка колбасы, торт и пирожные!

Афоризм дня

Для настоящего мужчины любимое сладкое блюдо — женская помада.