Дзюймовачка

Юры Шчуцкі паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсена
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 60 хвілін.
ад 5 гадоў

Шаноўныя гледачы!
Вы ўжо ведаеце столькі казак і чароўных гісторый, што імі вас не здзівіш. Але ў тэатры іх не толькі расказваюць. Іх яшчэ і паказваюць. Так, што кожная знаёмая казка выглядае крыху незнаёмай. Усё залежыць ад Чараўніцы, якая ўзялася за справу. Наша тэатральная Чараўніца – добрая і спагадлівая, але патрабавальная і строгая. Зусім як настаўніца альбо выхавацелька ў дзіцячым садку. Вы гэта адразу заўважыце. Пра Дзюймовачку яна пачула ад сваёй бабулі, а тая ведала самога Ханса Крысціяна Андэрсена, казачніка, з якім размаўлялі расліны, жывёлы і птушкі. Аднойчы казачнік гасцяваў у доме, дзе пад страхой гнездзілася Ластаўка і ціліўкала птушанятам пра асабістае знаёмства з Дзюймовачкай. Казачнік распытаў птушку, пераказаў расповед знаёмым дзецям, а потым яшчэ і запісаў, каб такая файная гісторыя не згубілася і не забылася.

Прэм’ера - 19 снежня 2009 года

в Беларуси

Анекдот дня

–Шеф, получка скоро?
–Какая получка? Я вам в офисе навороченный сканер и принтер самой последней модели установил.

Афоризм дня

Меньше всего за базар отвечают… на рынке.