Раскіданае гняздо

Аўтар: Янка Купала
Жанр: народная драма
Працяг: 2г. 20 хв.


Сёлета спаўняецца 100 гадоў драматычнаму твору “Раскіданае гняздо” вялікага беларускага песняра Янкі Купалы. Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў у сваёй новай пастаноўцы задаецца пытаннем: што і як змянілася праз стагоддзе ў самасвядомасці беларусаў.

Падзеі п’есы рэжысёр пераносіць у нашу рэчаіснасць, дзе дзіўным чынам многае супадае: мары аб лепшай долі, пошук свайго месца і шчасця ў жыцці, барацьба за маёмасць, сацыяльны мезальянс, канфлікт пакаленняў... Гэтыя праблемы застаюцца актуальнымі для звычайных людзей ва ўсе часы.

У цэнтры ўвагі трагедыя звычайнай сям’і, вымушанай шукаць выйсця са складанага становішча. Ёй трэба пакінуць сваё жыллё, паколькі юрыдычна яно належыць іншаму чалавеку. Але гонар і асэнсаванне таго, што менавіта тут, у гэтым доме, пражыло не адно пакаленне продкаў, не дазваляюць жыхарам проста так пакінуць яго. Яны гатовыя і судзіцца, і трываць, і з сякерай устаць, каб абараніць сваё права жыць тут.

У выніку складанай унутранай барацьбы кожны ўдзельнік сямейнай драмы абірае свой пуць. Некалі вялікая сям’я, моцна звязаная кроўнымі сувязямі, распадаецца. Наперадзе непрадказальнасць, шлях у невядомае…

Над спектаклем працавалі:

Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык – Ігар Анісенка
Кампазітар – Дзмітрый Фрыга
Балетмайстар – Вольга Скварцова

У ролях:

Лявон – заслужаны артыст РБ Ігар Сігаў, заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
Марыля – Людміла Сідаркевіч, Алёна Баярава
Сымон – Максім Брагінец, Андрэй Новік
Зоська – Вольга Скварцова, Наталля Халадовіч
Данілка – Ілля Ясінскі, Арцём Курэнь
Старац – Сяргей Шымко, Максім Паніматчанка
Незнаёмы – Дзмітрый Давыдовіч, Дзяніс Варанцоў
Паніч – Дзяніс Паршын, Аляксандр Марчанка
Дворныя людзі – Мікалай Стонька, Дзмітрый Цяслоўскі

в Беларуси

Анекдот дня

Получил зарплату...
Банкомат издал какие–то странные звуки… Думаю — ржал!

Афоризм дня

Если вы хотите, чтобы жизнь улыбалась вам, подарите ей сначала свое хорошее настроение. (Б. Спиноза)