Офiс

Бесхрыбетнасць у адной дзеі

Інгрыд Лаўзунд

Рэжысёр і кампазітар – Кацярына Аверкава

Пяцёра службоўцаў у прыёмнай свайго шэфа. Яны набраліся мужнасці і ўжо гатовыя накіравацца проста ў логава драпежнага звера – пакой іх начальніка. Жадаючы пакінуць па сабе добрае ўражанне, яны доўга прадумвалі кожнае сваё слова, якое можа прагучаць там, за дзвярыма. У выніку доўгіх начных рэпетыцый перад люстэркам яны навучыліся па-мастацку хістаць галавой у нервовым запале і інгараваць прысутнасць сваіх калегаў. З’яўленне перад босам было прадумана да самых дробязяў: ад паставы да інтанацыі – усё распісана як па нотах.

Галоўнае – нічога не пераблытаць. І калі супрацоўнікі адзін за адным пакідаюць офіс, нарэшце становіцца зразумела, што ўсё прайшло ідэальна. Альбо не ўсё… Альбо не ідэальна… Адкуль тады нож у спіне? І галава пад пахай?

Працягласць – 1 гадзіна 50 хвілін
Прэм’ера – 27 ліпеня 2010 года

в Беларуси

Анекдот дня

Первое свидание.
Она: я вегетарианка.
Он: (стараясь впечатлить её) я овощ.

Афоризм дня

Настоящий архитектор воспринимает любой разрушающийся чердак как собственную головную боль.